“Кветкі Перамогі” зацвітаюць у вокнах дзятлаўчан

Важнае Грамадства

З 2 па 13 мая на Гродзеншчыне праходзіць абласная акцыя “Кветка Перамогі ў кожным акне” удзел у якой можа прыняць кожны жадаючы.

Паўдзельнічаць проста: для гэтага дастаткова ўпрыгожыць акно свайго дома або ўстановы змайстраванай аб’ёмнай ці раздрукаванай на паперы бутаньеркай яблыневай кветкі з чырвона-зялёнай стужкай, зрабіць фотаздымак акна, даслаць яго ў рэдакцыю газеты “Перамога”, не забыўшыся пазначыць асабістыя і кантактныя даныя.

Яблыневыя бутаньеркі ўжо “зацвілі” на вокнах сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, Гезгалаўскага дзіцячага сада, Хвінявіцкай сярэдняй школы, гімназіі № 1 горада Дзятлава.

У рэдакцыі газеты “Перамога” да 13 мая чакаюць новых фотаздымкаў. Нагадваем, што самыя крэатыўныя ўдзельнікі абласной акцыі будуць запрошаны на здымкі тэматычнай перадачы тэлерадыёкампаніі “Гродна”.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga