Экскурсіі па родным горадзе – справа новая

Галоўнае Спорт і турызм

Не адразу гараджане прывыкнуць да таго, што ходзяць групы з экскурсаводам, спыняюцца, фатаграфуюць.

Некаторыя, самыя цікаўныя, падыходзяць бліжэй, слухаюць, нават задаюць пытанні.

Усё гэта не дзіўна. Новае прыжываецца ў невялікіх гарадах павольна: жыццё тут камернае, у нейкай меры кансерватыўнае, і ўкараніцца ў яго не так і проста. Але трэба!

З чаго пачаць? Хто самы актыўны? Безумоўна, школы. Дырэктары, намеснікі, настаўнікі і школьнікі. Тым больш што знаёмства з гісторыяй і культурай роднага краю – адзін са складальнікаў патрыятычнага выхавання.

Таму ўчора, 23 мая, была арганізавана экскурсія па маршруце “Знаёмцеся – Дзятлава” для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ раёна. Паслухаць, паглядзець – і зрабіць высновы.

Думаецца, высновы былі зроблены правільныя і станоўчыя. Хутка пачынаюцца школьныя летнікі, і было б вельмі правільным рашэннем пазнаёміць дзяцей з нашым Зецелам, старажытным мястэчкам са шматвяковай гісторыяй.

Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga