Дарога, вымашчаная добрымі намерамі

Важнае Грамадства

Ёсць вуліцы цэнтральныя.

А ёсць такія, якія і не праедзеш на звычайным транспарце. Дзе іх убачыць? Ды вось хаця б у райцэнтры.

Так, вуліца Францыска Скарыны пераўтварылася ў склад будаўнічага смецця. Да гэтага “багацця” дадалося яшчэ тое, што падвезлі самі дзятлаўчане з прысядзібных будоўляў.  “Адкуль жа яно ўзялося?” – спытаеце вы. Тут мы нагадаем гісторыю пра бярозавы гай, пра закладку якога ў Міроўшчыне нядаўна пісала газета “Перамога”. Рэшткі сцен знесенага будынка яшчэ восенню перавезлі ў Дзятлава, каб у далейшым умацаваць тут дарогу. Хацелі зрабіць дзве добрыя справы, а атрымалася… як атрымалася.

– Абяцалі, што, як толькі сыдзе снег, будуць у нас тут надзейную дарогу рабіць, – расказваюць жыхары суседніх вуліц. – Ды нешта не спяшаюцца абяцанні выконваць.

Ну а што? Калі ўспомніць, сапраўднага снегу сёлета і не было. Відаць, таму чакаюць дабрадзеі, калі снег выпадзе ды растане. Тады і справа зрушыцца.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga