Дабро вяртаецца дабром

Важнае Грамадства

З публікацый у раённай газеце дзятлаўчане добра ведаюць, што на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава функцыянуе прытулак для дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю і часова засталіся без апекі кроўных бацькоў.

За многія гады ўстанова ўжо займела сваіх надзейных сяброў, якія з падарункамі наведваюць непаўналетніх напярэдадні святаў або аказваюць цэнтру спонсарскую дапамогу. Радуе, што кагорта неабыякавых людзей з добрымі сэрцамі, якія жадаюць падтрымаць дзяцей і падарыць ім іскрынку свайго цяпла, пастаянна папаўняецца.

Набліжаецца чарговае каляндарнае свята – Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ужо напярэдадні гэтай даты сябры і спонсары прытулка спяшаюцца наведаць яго юных насельнікаў з падарункамі і пачастункамі. Нядаўна садавіну і цукеркі непаўналетнім жыхарам установы прыносіла Ганна Федаровіч. Дзеці і педагагічны калектыў вельмі ўдзячны ёй за нераўнадушныя адносіны.

Мудрыя людзі кажуць, што дабро заўжды вяртаецца дабром. Спадзяёмся, што для юных жыхароў прытулка заўсёды знойдуцца дарослыя, гатовыя іх падтрымаць і словам, і справай, і карыснымі рэчамі. Прыходзьце, гасцям у нас заўсёды рады.

Кацярына ГУБКО,
выхавальніца сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga