Чым заняць школьнікаў у выхадны дзень і на канікулах?

Важнае Спорт і турызм

Варыянтаў шмат, і адзін з іх – экскурсія.

У першую чаргу па родным горадзе. Каб лепей ведаць сваю гісторыю. Каб зразумець, якімі славутасцямі багаты родны горад. Каб, нарэшце, усвядоміць, што шанаваць, што адстойваць і захоўваць для будучых пакаленняў. А захоўваць і перадаваць у нас, у Дзятлаве, ёсць што, паверце слову. Прасцей, вядома, адмахнуцца – ды што ў нас глядзець! Але разумней усё ж паслухаць і адкрыць для сябе нешта новае, а потым расказаць іншым аб тым, што цябе здзівіла. І здзіўляліся не толькі дзеці, вучні розных класаў сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава, якія прайшліся з экскурсаводам Аленай Абрамчык па горадзе, але і настаўнікі. Задавалі пытанні, удакладнялі з цікавасцю ў вачах: столькі гадоў жыву ў Дзятлаве, а не ведала пра гэта…

Дык вось, каб даведацца, трэба падарожнічаць. Для пачатку пешшу па родным горадзе. Таму запрашаем на пешыя экскурсіі па славутасцях Дзятлава – не пашкадуеце!

Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga