Звон памінальны над краем

Культура і адпачынак Свежыя навіны

37 гадоў мінула з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Колькі б не прайшло часу, гэты дзень будзе толькі аб’ядноўваць жывучых адным успамінам, адной пячаткай, адной надзеяй.

26 красавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гадзіну памяці “Звон памінальны над краем” разам з супрацоўнікамі арганізацый і ўстановаў горада Дзятлава. Падчас памятнай гадзіны ўдзельнікі пазнаёміліся з падзеямі страшнай трагедыі, адбыўся прагляд відэа рэдкіх кадраў аварыі, гучалі вершы і песні. На мерапрыемства былі запрошаны ліквідатары аварыі на ЧАЭС Віктар Яраш і Людміла Глубокая. Віктар Мікалаевіч і Людміла Браніславаўна падзяліліся сваімі ўспамінамі. Віктар Яраш – член Беларускага рэспубліканскага аб’яднання ліквідатараў і інвалідаў чарнобыльскай катастрофы “Ветэраны Чарнобыля”. Яго асабістая гісторыя была апублікавана ў зборніку “Чарнобыльскі боль”, з якім ён  пазнаёміў прысутных. Пачуцці і набалелае выліліся ў верш “Чернобыльский крест”, які Віктар Мікалаевіч зачытаў слухачам. З сабой на мерапрыемства ён прынёс выяву іконы “Чарнобыльскі Спас” іканапісца Уладзіслава Гарэцкага, расказаў гісторыю яе з’яўлення.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых і тых, хто аддаў сваё жыццё, выратоўваючы чалавецтва ад катастрофы. Да прагляду была прапанавана тэматычная выстава “Чернобыль – это трагедия, подвиг, предупреждение”.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga