Якія пытанні хвалююць жыхароў раёна?

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Работа са зваротамі грамадзян – адзін з важнейшых напрамкаў дзейнасці дзяржаўных органаў, бо скіравана на павышэнне якасці жыцця грамадства.

З якімі пытаннямі ў 2023 годзе нашы землякі звяртаюцца ў раённы выканаўчы камітэт, расказала намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Марына Панкевіч:

– Для ўзаемадзеяння з насельніцтвам у райвыканкаме арганізавана правядзенне асабістых і выязных прыёмаў грамадзян, прамых тэлефонных ліній, таксама звароты можна падаваць у пісьмовай або электроннай форме праз адзіную дзяржаўную праграму “Звароты. бел”. Усе пытанні прымаюцца да ведама, даюцца адпаведныя даручэнні для іх разгляду па сутнасці. Разам з тым некаторыя грамадзяне аддаюць перавагу зваротам у вышэйшыя інстанцыі – Адміністрацыю Прэзідэнта, міністэрствы, Камітэт дзяржкантролю, аблвыканкам. Аднак згодна з указам Прэзідэнта № 498 першапачатковаму разгляду звароты належаць менавіта на месцы, у тым мясцовым выканаўчым і распарадчым органе, на тэрыторыі якога яны ўзніклі, тым больш што мясцовымі органамі ўлады прымаюцца ўсе меры для іх усебаковага і поўнага разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Некаторыя жыхары раёна звяртаюцца ў вышэйстаячыя органы па пытаннях, якія ўзніклі ў выніку суседскіх спрэчак, калі людзі не могуць знайсці ўзаемаразумення паміж сабой і ў выніку разгляду такіх спрэчак у абоіх бакоў выяўляюцца парушэнні зямельнага, будаўнічага заканадаўства, даюцца даручэнні аб іх ухіленні, аднак заяўнікі імкнуцца звярнуцца ў вышэйстаячыя арганізацыі, каб іх парушэнні пакінулі без змяненняў, а суседзяў вымусілі ўсё выправіць. Некаторыя грамадзяне звяртаюцца ў заканадаўчыя органы па вырашэнне бытавых праблем. Так, у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь быў накіраваны зварот аб пракладцы сетак водаадвядзення па вуліцы Леніна райцэнтра. Аднак разгляд гэтага пытання адносіцца да кампетэнцыі райвыканкама. Заяўнікам дадзены тлумачэнні згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 488 аб тым, што будаўніцтва сетак водазабеспячэння і адвядзення ажыццяўляецца за кошт сродкаў уласнікаў домаўладанняў, парадак выканання такіх работ вызначаны нарматыўным заканадаўчым актам, дзяржава прадастаўляе растэрміноўку на аплату работ па ўладкаванні сетак водазабеспячэння і адвядзення на 3 гады. Людзі ж, звяртаючыся ў вышэйстаячыя арганізацыі, спадзяюцца на выкананне ўсіх работ па паляпшэнні ўмоваў іх пражывання за кошт дзяржавы. Падобны зварот паступаў не толькі ад дзятлаўчан, але і ад жыхароў аграгарадка Дварэц. Прычым першапачаткова парадак пракладкі сетак водазабеспячэння жыхарам Дварца быў растлумачаны спецыялістамі сельвыканкама, і пасля звароту ў вышэйстаячыя органы вынік не змяніўся.

У Гродзенскі аблвыканкам звярнуўся жыхар аднаго з населеных пунктаў Парэцкага сельсавета з пытаннем па арганізацыі вулічнага асвятлення каля свайго дома. Яно адносіцца да кампетэнцыі сельвыканкама, і па тлумачэнні заяўнік мог звярнуцца менавіта ў гэты орган, які цяпер і дасць яму адказ па сутнасці.

У цэлым, аналіз зваротаў, якія паступілі ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт з пачатку гэтага года, сведчыць аб тым, што найбольш актуальнымі ў насельніцтва з’яўляюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жылфонду, архітэктуры і будаўніцтва, культуры, фізічнай культуры і турызму, сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. Значную ўдзельную вагу (42 % ад усіх зваротаў у цэлым) складаюць пытанні ў сферы камунальнай гаспадаркі, значная колькасць зваротаў таксама тычыцца ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі, пракладкі сетак водазабеспячэння і адвядзення, адлову бадзяжных жывёл, рамонту і эксплуатацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga