Вольны час з “Мудрасць+”

Важнае Культура і адпачынак

Як зрабіць жыццё пажылога чалавека насычаным актыўнай дзейнасцю і радасцю, як пазбавіць яго ад пачуцця адзіноты, папоўніць дэфіцыт стасункаў, задаволіць патрэбы і інтарэсы – гэтыя і іншыя пытанні хвалююць сёння грамадскасць усяго свету.

І тут на дапамогу прыходзіць бібліятэка. Шолах старонак новай кнігі, любімага часопіса, знаёмства з цікавымі людзьмі, прыемныя размовы – гэтыя маленькія радасці павінны быць даступныя кожнаму. Асабліва людзям старэйшага пакалення, якія ўступілі ў пару “залатога ўзросту”.

Бібліятэкары філіяла “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі” дапамагаюць пажылым людзям вырашыць праблему арганізацыі культурнага адпачынку. З гэтай мэтай супрацоўнікі бібліятэкі стварылі аматарскае аб’яднанне “Мудрасць+”. Пасяджэнні разнастайныя і праходзяць штомесяц. Напрыклад, чарговае прайшло ў форме сустрэчы з настаяцелем царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы айцом Валерыем “Гэты цуд завецца кнігай”. Тут ладзілася кніжная выстава-агляд “Возвысим душу до добра”.  На ёй былі прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра лепшыя рысы характару чалавека: дабрыню, узаемадапамогу, ветлівасць, бескарыснасць. Распачалася і закончылася сустрэча малітвай за здравіе ўсіх прысутных. У падарунак у бібліятэцы засталася кніга Мітрапаліта Іосіфа Сямашкі “Записки”.

У планах бібліятэкі яшчэ шмат мерапрыемстваў: духоўная размова  “Велікодны звон”, кулінарныя пасядзелкі “Просто. Быстро. Вкусно!”, гурман-вечар аматараў дэтэктыўнага жанру  “И чайку попить, и книжку обсудить”,  куфэрак карысных парадаў “100 парадаў для здароўя”.

Наталля СІЎКО,
бібліятэкар філіяла “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga