Уладальнікам газавай зброі на заметку

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь уладальнікі газавых пісталетаў і рэвальвераў павінны выконваць меры перасцярогі:

– захоўваць, насіць і перавозіць патроны да газавай зброі дазваляецца толькі ў герметычнай упакоўцы;

– пасля адкрыцця ўпакоўкі з патронамі трэба пераканацца ў адсутнасці слёзатачывых і раздражняльных рэчываў у выглядзе парашка на патронах і ўнутраных паверхнях упакоўкі;

– калі адчуваецца ўздзеянне такіх рэчываў, пачаліся чханне, пяршэнне ў горле, пацяклі слёзы, ёсць выдзяленні з носа, то працерці патроны трэба тампонам, змочаным у спірце ці 40 %-ым спіртавым растворы;

– пры зарадцы і разрадцы газавую зброю неабходна накіроўваць дулам уверх ці ў іншым бяспечным напрамку;

– каб пры стрэле пазбегнуць уздзеяння аэразольнага воблака, трымаць яе варта ў выцягнутай руцэ, затым адразу ж адысці на некалькі метраў у бок;

– нельга рукамі, якія кантактавалі з дэталямі газавай зброі, патронамі ці стрэлянымі гільзамі, датыкацца да твару, асабліва вачэй;

– пасля стральбы газавую зброю чысцяць тканінай, змочанай спіртам ці яго 40 %-ым растворам, і кладуць у поліэтыленавы пакет.

Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042, на якія можна паведаміць пра факты незаконнага захоўвання, вырабу зброі, яе частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыладаў або пра сваё жаданне здаць іх добраахвотна. Асобы, якія добраахвотна здаюць зброю вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga