Незарэгістраваная зброя – знак бяды

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У красавіку на Дзятлаўшчыне з выкарыстаннем незарэгістраванай агнястрэльнай зброі ўчынена асабліва цяжкае злачынства з нанясеннем цялесных пашкоджанняў і забойствам.

Як сведчыць міліцэйская практыка, сваякі, знаёмыя і людзі, загінулыя ад агнястрэльнай зброі, як правіла, яшчэ да ўчынення злачынства ведаюць аб яе незаконным захоўванні. Аднак яны своечасова не звяртаюцца да праваахоўнікаў, таму не ажыццяўляецца канфіскацыя і не выкарыстоўваюцца меры ўздзеяння да правапарушальніка, што ў выніку прыводзіць да сумных наступстваў.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама нагадваюць жыхарам раёна, што любая зброя (агнястрэльная, газавая, пнеўматычная) – гэта крыніца павышанай небяспекі, бо пры незаконным выкарыстанні можа прывесці да цяжкіх калецтваў і нават смерці.

Міліцыя заклікае грамадзян добраахвотна здаваць зброю, якую яны захоўваюць незаконна, а таксама яе часткі і кампаненты, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы. За незаконны абарот такіх рэчаў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі да дванаццаці гадоў. Пры добраахвотнай здачы грамадзянін вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. На іх можна паведамляць пра факты незаконнага захоўвання і вырабу зброі, яе частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў.

Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga