Душа і рукі ствараюць шэдэўры

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Жыццё сучаснага чалавека вельмі інтэнсіўнае і насычанае, таму многія людзі шукаюць магчымасць змяніць дзейнасць і атрымаць задавальненне ў час адпачынку.

Сучасная бібліятэка не застаецца ў баку ад гэтых тэндэнцый.  Таму ўжо трэці год у філіяле “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі” рэалізоўваецца праект “Я і маё хобі”. Задачы праекта – прыцягненне наведвальнікаў у актыўную культурна-творчую дзейнасць, забеспячэнне пераемнасці гістарычнай і культурнай спадчыны ад старэйшага пакалення маладым, спрыянне раскрыццю творчага патэнцыялу. За час работы было арганізавана восем выставаў самай рознай накіраванасці: вышыўка, вязанне, захапленне чытаннем і рыбалкай, кветкаводствам, выраб сувеніраў у розных сучасных тэхналогіях.

Апошняя выстава-хобі, якая ладзілася ў бібліятэцы, мела назву “Душа і рукі ствараюць шэдэўры”. На ёй былі прадстаўлены карціны мясцовага мастака-аматара Васіля Курца. Ад твораў немагчыма адарваць погляд – яны вабяць яркімі фарбамі і застаўляюць па-іншаму глядзець на свет. “Макі”, “Космас”, “Палёт журавоў”, “Снегіры”, “Шторм” – ад вока мастака не схаваецца нічога. Выстава атрымалася яркай і запамінальнай. У планах работы праекта выставы-хобі “Чароўны клубочак”, “Наши руки не для скуки”, “Рукатворнае чараўніцтва”.

Анжаліка ВАБІШЧЭВІЧ,
загадчыца філіяла “Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: