З аналізам “набалелых” праблем

Важнае Грамадства

У рамках правядзення абласнога дня аховы працы з парадкам дня “Забеспячэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, механізмаў, абсталявання, інструмента” і тыдня нулявога траўматызму мабільная група райвыканкама сумесна з карэспандэнтам газеты «Перамога» наведала гаспадаркі “РоданАграПол”, “РоданАгра” і дрэваапрацоўчы цэх Дзятлаўскага лясгаса ў Вензаўцы.

У час праверкі інспектары акцэнтавалі ўвагу на правядзенні інструктажоў і праверкі ведаў кіраўніцтвам прадпрыемстваў, парадку выдачы нарадаў-допускаў да спецыфічных відаў работ і ажыццяўленні падрыхтоўчых мерапрыемстваў, выкарыстанні сродкаў калектыўнай і індывідуальнай абароны ў арганізацыях. Таксама правялі навучанне па выкананні санітарна-гігіенічных нормаў пры пратручванні збожжа, работы з ядахімікатамі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах “РоданАграПол” і “РоданАгра”.

Не абышла ўвагай камісія ўмовы працы і адпачынку работнікаў, падтрыманне парадку на тэрыторыях і ў вытворчых памяшканнях, абнаўленне матэрыяльнай базы, стаўленне кіраўніцтва прадпрыемстваў да патрэбаў працоўных калектываў.

Даведка аб выніках маніторынгу і выяўленых недахопах па пытаннях аховы працы і пратакол паляпшэння дзейнасці ў гэтай галіне будуць накіраваны на адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў з тым, каб ліквідаваць заўвагі і прадоўжыць планамерную работу ў азначанай дзейнасці.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga