Віктар Адамчык: “Стараюся быць энтузіястам у сваёй сферы”

Важнае Грамадства

У саставе раённай дэлегацыі на штогадовым Пасланні беларускаму народу і парламенту ў Палацы Рэспублікі прысутнічаў дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык.

Ён падзяліўся меркаваннем наконт пачутага:

–  У сваім пасланні Аляксандр Рыгоравіч дэталёва закрануў як агульнапалітычныя тэмы міру, устойлівага дзяржаўнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі, так і надзённыя, нават бытавыя. Было нямала таго, што я ўзяў сабе “на заметку”.

Напрыклад, просты адказ на пытанне, як зрабіць так, каб людзі не хацелі з’язджаць з аграгарадкоў і раённых цэнтраў, якое адлюстроўвае нашу рэчаіснасць. Ім патрэбны стабільныя працоўныя месцы, дастойны заробак, жыллё і інфрастуктура. Рады, што да стварэння гэтых умоваў у пасёлку Казлоўшчына наша прадпрыемства таксама мае дачыненне: мы даём людзям магчымасць плённа працаваць, узнагароджваем іх працу па заслугах. Бо, як слушна заўважыў Прэзідэнт, у Беларусі пры жаданні можна зарабіць добрыя грошы.

З другога боку, мяне натхнілі словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што “толькі нестандартна думаючыя кіраўнікі, энтузіясты здольныя рухаць галіны і сферы наперад. Патрэбны людзі смелыя, якія не баяцца браць на сябе адказнасць”. На сваім прадпрыемстве стараюся адпавядаць статусу менавіта такога кіраўніка, адказваць за калектыў, быць патрэбным роднаму раёну, праводзіць мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне, быць на паўкрока наперадзе ў сваёй сферы.

Нарэшце, ісціна, што людзі – наш самы каштоўны рэсурс, прагучала і сёння ў час Паслання. Цалкам згаджаюся з гэтай думкай і заўжды кіруюся ёй у сваёй рабоце. Да кожнага работніка ў  мяне ўважлівы, індывідуальны, асаблівы падыход.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga