Новым кнігам – добры дзень!

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:

Даніэль Оберг “Вірус” – усяго за некалькі летніх дзён невядомы смяротны вірус знішчыў увесь Стакгольм, усю Швецыю і, здаецца, усю планету. Чацвёра ацалелых спрабуюць выжыць у свеце, дзе ім больш няма месца;

кнігі Мары-Бернадэт Дзюпюі:

“Сіротка” – цыкл раманаў французскай пісьменніцы аб хвалюючым лёсе дзяўчыны-сіраты, якую немаўлём, закручаным у футра, халоднай студзеньскай раніцай 1916 года сястра Марыя Магдаліна знайшла на парозе манастырскай школы;

“Анёлачак” – дзеля мары стаць акушэркай Анжаліна вымушана пакінуць сваё незаконнанароджанае дзіця чужой жанчыне. Маладая маці паклапоціцца аб тым, каб сын рос у яе на вачах і ніколі не даведаўся аб ганьбе свайго нараджэння. Жадаючы змяніць сваё становішча ў грамадстве і здабыць упэўненасць у будучыні, яна рашаецца на шлюб па разліку. Але жыццё без кахання, няхай і з паважаным у горадзе доктарам, больш пакутлівае, чым без любімай справы. А шчасце недзе зусім побач;

“Анёлачак. Час  кахаць” – 1881 год, Францыя. У жыцці Анжаліны ёсць тайна – цудоўны сынок, якога ўсе лічаць яе хрэснікам. Сэрца прыгажуні  разбіта здрадніцтвам каханага, але сустрэча з вулічным акрабатам дорыць дзяўчыне надзею. Аднак у горад вяртаецца бацька яе сына і першае каханне Анжаліны;

“Анёлачак. Дыханне ранішняй зоркі” – наканец Анжаліна шчаслівая: у яе ёсць цудоўная сям’я, утульны дом, любімая работа. Да таго ж, яна чакае другое дзіця! Аднак радасць жанчыны не дае спакою яе саперніцы Леаноры. Даведаўшыся, што Анжаліна, вядомая акушэрка, дапамагла зрабіць сваёй сяброўцы аборт, тут жа заяўляе на яе ў жандармерыю. Цяжарную жанчыну кідаюць у турму…

Чакаем усіх жадаючых!

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga