Небяспечнае рэха далёкай вайны

Важнае Да ведама грамадзян

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама нагадваюць жыхарам Дзятлаўшчыны, што з часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны засталася вялікая колькасць нявыкарыстаных па прызначэнні боепрыпасаў, зброі, снарадаў.

Найчасцей такія небяспечныя “сюрпрызы” аказваюцца на паверхні зямлі пры ўзгорванні палёў ці земляных работах і могуць стаць знаходкай людзей, у тым ліку дзяцей. Аднак кантакт з імі можа прывесці не толькі да супрацьпраўнага ўчынку – незаконнага набыцця, перавозкі, нашэння, захоўвання, пераробкі, збыту зброі, але і нанесці калецтва ці нават смерць.

Пры падобных знаходках неабходна прытрымлівацца наступных мераў бяспекі:

– неадкладна паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102 ці ратаўнікам на нумар 101;

– захоўваць асцярожнасць, пазбягаць кантактаў з небяспечнымі аб’ектамі да прыбыцця спецыялістаў;

– прыняць меры па агароджванні небяспечнага ўчастка з дапамогай добра прыкметных прыстасаванняў ці падручных сродкаў.

Катэгарычна забараняецца:

– самастойна даставаць і перасоўваць прадметы;

– спрабаваць іх разабраць ці распілаваць;

– біць па корпусе;

– уздзейнічаць агнём ці кідаць у вадаём;

– прадпрымаць спробы да далейшага пошуку такіх прадметаў.

Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачых ліній: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. На гэтыя нумары можна паведамляць пра факты незаконнага захоўвання, вырабу зброі, яе частак, боепрыпасаў, выбуховых сродкаў і прыладаў або пра сваё жаданне здаць іх добраахвотна. Памятайце, што асобы, якія гэта робяць, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga