Каб стаць вадзіцелем, звярніцеся ў ваенкамат

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У Беларусі вядзецца падрыхтоўка грамадзян па ваенна-тэхнічных спецыяльнасцях у вучэбных арганізацыях РГА “ДТСААФ”.

У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна падрыхтоўка грамадзян па спецыяльнасцях “вадзіцель катэгорыі “В”, “С” (перападрыхтоўка з катэгорыі “В” і “С”) праводзіцца на базе Лідска-Бярозаўскай РГА “ДТСААФ” за сродкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і фарміраванняў.

Вучэбныя арганізацыі камплектуюцца юнакамі, якія падлягаюць чарговаму прызыву на тэрміновую вайсковую службу і адпавядаюць патрабаванням службы ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фарміраваннях.

Перад накіраваннем прызыўнікоў на навучанне праводзіцца медыцынскі агляд, каб вызначыць катэгорыю прыдатнасці да вайсковай службы і кіравання транспартнымі сродкамі.

На падрыхтоўку вадзіцеляў не накіроўваюцца прызыўнікі, якія маюць судзімасць, знаходзяцца пад следствам, адмоўна характарызуюцца, знаходзяцца ў шлюбе, маюць права на адтэрміноўку, вызваленне ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу або рэлігійныя перакананні  і веравызнанне, якое не дапускае нясенне службы з прымяненнем гвалту, нашэннем і прымяненнем зброі.

Навучэнне праводзіцца ў дзённы час сярод непрацуючай моладзі або ў вячэрні – сярод непрацуючых або навучэнцаў выпускных курсаў (класаў) установаў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Прызыўнікі, залічаныя ў запас прызыўнымі камісіямі, а таксама тыя, у каго ўзнікла права на адтэрміноўку або вызваленне ад прызыву, да далейшага навучання не дапускаюцца і адлічваюцца з вучэбных арганізацый.

Па пытаннях атрымання ваенна-тэхнічных або роднасных ім спецыяльнасцяў звяртайцеся ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна на адрас: горад Дзятлава, вуліца Перамогі, 13, або па тэлефонах: 2-11-61, 2-11-15.

Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga