Дзятлаўскі “Алмаз” – на рэспубліканскім лёдзе

Важнае Спорт і турызм

Каманда Дзятлаўскага раёна “Алмаз” заваявала права прадстаўляць Гродзенскую вобласць у фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба” сярод юнакоў старэйшай узроставай групы 2007-2008 гадоў нараджэння, якія праходзяць у Мінску з 22 па 24 сакавіка.

У першы дзень чэмпіянату наша каманда сустрэлася з аднагодкамі каманды “Унікум” з Барысаўскага раёна, якія прадстаўляюць Мінскую вобласць, і ўпэўнена перамагла іх з лікам 9 : 0.

Разгромную перамогу з лікам 33 : 1 “Алмаз” атрымаў над камандай “Дзвіна” Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

У трэці дзень спаборніцтваў нашымі сапернікамі стануць каманда “Кадзінскія львы” з аграгарадка Кадзіна (Магілёўская вобласць) і “Вогненныя рысі” з Гомельшчыны.

Хварэем за нашых і верым у перамогу!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga