Алкаголь падштурхнуў да злачынства

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У студзені гэтага года на Дзятлаўшчыне было ўчынена нехарактэрнае для нашага раёна злачынства – наўмысны падпал чужой кватэры.

Пад уздзеяннем алкагольнага ап’янення на такое супрацьпраўнае дзеянне рашылася жыхарка аднаго з аграгарадкоў. Зімовым ранкам нецвярозая жанчына ўзяла з сабой запалкі і пайшла з дапамогай “чырвонага пеўня” вымяшчаць сваю злосць. Яна змагла падпаліць дзверы ў чужую кватэру і пакінуць месца злачынства.

На шчасце, гаспадыня своечасова адчула пах дыму і выявіла ўзгаранне. Дзякуючы таму, што агонь своечасова быў патушаны, удалося пазбегнуць ахвяр.

Аднак гэта не адмяняе адказнасці вінаватай перад законам, а стан алкагольнага ап’янення абцяжарвае яе ўчынак. Прававую ацэнку здарэнню дасць суд. Цяпер вядзецца расследаванне па гэтай крымінальнай справе.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga