З павагай адзін да аднаго

Важнае Здарэнні і бяспека

З 18 па 26 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, у час якіх большая ўвага надаецца ўразлівым удзельнікам дарожнага руху.

Не толькі аўтамабілісты парушаюць правілы і правакуюць дарожна-транспартныя здарэнні. Недысцыплінаваныя пешаходы таксама дастаўляюць нямала клопату на дарогах.

Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў разам з газетай “Перамога” пагутарылі і з першымі, і з другімі, нагадалі базавыя правілы дарожнага руху і ўручылі памяткі.

Інспектары засяродзілі ўвагу ўдзельнікаў дарожнага руху на тым, што праезная частка патрабуе строгага выканання правілаў, уважлівасці і ўзаемнай павагі.

– Ад пешаходаў патрабуецца не так ужо і шмат: перасякаць праезную частку па пешаходных пераходах і на дазволены сігнал святлафора, насіць флікеры, каб стаць прыкметнымі ў цёмны час сутак, не з’яўляцца ў п’яным стане паблізу праезнай часткі і быць больш пільнымі на дарогах. Выкананне гэтых патрабаванняў можа захаваць не адно жыццё, – падвёў вынікі мерапрыемства дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра.

Наталля АВЯРЧУК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga