Роднай мове

Грамадства Свежыя навіны

На мове продкаў змалку гаварыць,
Яе душою слухаць з вуснаў родных,
Лічыць сябе часцінкаю малой
Вялікага, нязломнага народа –
Хіба не шчасце?
Вучыцца і вучыць на ёй дзяцей,
Аддана, з чыстым сэрцам, бескарысна,
І адчуваць, што з ёю ты жывы,
Яна надзей і поспехаў калыска –
Хіба не шчасце?
Натхненне чэрпаць з тых жывых крыніц,
Якія з нетраў сотні год бруяцца,
З народам жыць, з зямлёй сваёю жыць,
Ісці наперад, верыць і любіць –
Хіба не шчасце?
Нічога не жадаць, апроч таго,
Каб на зямлі бацькоўскай і памерці,
Каб словы мовы роднай на вякі
У сэрцах захавалі ўнукі, дзеці –
Хіба не шчасце?..

Алена Абрамчык

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga