“Нелегал” на Дзятлаўшчыне. Што варта ведаць?

Важнае Здарэнні і бяспека

У Беларусі для супрацьдзеяння незаконнай міграцыі і прафілактыкі правапарушэнняў з боку іншаземных грамадзян і асобаў без грамадзянства прайшло аператыўнае прафілактычнае мерапрыемства “Нелегал”.

Супрацоўнікамі групы па грамадзянстве і міграцыі ў цесным узаемадзеянні з іншымі службамі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама былі правераны месцы магчымага знаходжання нелегальных мігрантаў у нашым раёне.

Нягледзячы на тлумачэнні нормаў міграцыйнага заканадаўства праз сродкі масавай інфармацыі і ў час прафілактычных гутарак за перыяд правядзення прафілактычнага мерапрыемства выяўлены 5 парушэнняў.

Так, паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь устаноўлены абавязак замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, на працягу 10 сутак зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання, калі іншае не вызначана законам, заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя іншаземцаў у электронным фармаце ажыццяўляецца на адзіным партале электронных паслугаў portal.gov.by бясплатна.

Такая адміністрацыйная працэдура даступна іншаземцам, якія заехалі ў нашу краіну ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Тыя ж іншаземцы, хто прыбыў праз Дзяржаўную граніцу з Расійскай Федэрацыяй, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі. Тое ж самае неабходна зрабіць у выпадку, калі іншаземец па тым жа адрасе захоча падоўжыць рэгістрацыю, якая была аформлена ў электронным выглядзе.

Іншаземныя грамадзяне могуць ажыццяўляць працоўную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь пасля атрымання спецыяльнага дазволу і заключэння працоўнага дагавора з наймальнікам. Для грамадзян Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Арменіі і Кыргызстана не патрабуецца атрымання спецыяльнага дазволу на працоўную дзейнасць.

У выпадку змены месца жыхарства іншаземны грамадзянін, які жыве ў Беларусі пастаянна, павінен аформіць часовую ці пастаянную рэгістрацыю на працягу 30 дзён. Для парушальнікаў гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga