Дыялог у “дзень нараджэння” МААП

Галоўнае Грамадства

У музеі Казлоўшчынскай сярэдняй школы для актывістаў ГА “БРСМ” прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму паважлівых адносінаў да роднай гісторыі, захавання законнасці і правоў грамадзян, прысвечаная дню заснавання моладзевых атрадаў аховы правапарадку.

Ва ўрачыстай абстаноўцы дзесяцікласнікам былі ўручаны пасведчанні ўдзельнікаў МААП.

У якасці экспертаў перад навучэнцамі выступілі спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Віктар Петрукевіч.

– Пачынаючы з 2004-га кожны год 6 лютага свой “дзень нараджэння” адзначаюць моладзевыя атрады аховы правапарадку – добраахвотнага фарміравання актыўных членаў ГА “БРСМ”, – адзначыла Наталля Маркава. – Уступіць у гэтыя атрады можна з 14 гадоў і ў нашай краіне рух аб’ядноўвае больш за 15 тысяч маладых людзей. Члены МААП прымаюць удзел у ахове правапарадку разам з праваахоўнікамі, у школах сочаць за ім у час дыскатэк, спартыўных, патрыятычных, іншых мерапрыемстваў. У аздараўленчым цэнтры “Зубраня” для іх кожны год арганізоўваецца змена “Формула адвагі”, праходзяць раённыя, абласныя, рэспубліканскія зборы. Члены атрадаў маюць перавагі пры залічэнні ва ўстановы МУС і на факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі, могуць праходзіць службу ў элітных часцях унутраных войскаў МУС, ільготы для іх устаноўлены і на наведванне трэнажорных залаў, басейнаў, спартыўных аб’ектаў, ёсць перавагі пры працаўладкаванні ў студатрады ў летні час.

Віктар Петрукевіч, звяртаючыся да навучэнцаў, узняў тэму паважлівых адносінаў да гісторыі сваёй краіны. Ён адзначыў, што сёння прадаўжальнікам патрыятычных традыцый з’яўляецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, а атрады МААП таксама робяць свой пасільны ўклад у захаванне канстытуцыйнага строю Беларусі. Закрануў Віктар Віктаравіч і праблемныя тэмы – дэструктыўнага ўплыву і ўцягнення моладзі ў супрацьпраўную дзейнасць. Заклікаў членаў МААП спрыяць абароне парадку, стаць дастойным прыкладам для сваіх равеснікаў, таксама расказаў пра магчымасці паступлення ў міліцэйскія навучальныя ўстановы і перавагі прафесіі праваахоўніка.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: