Ці замыкаеце паддашак на дачы?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Міліцыя адшуквае невядомага злодзея, які мяркуема ў другой палове лютага абакраў дачу ў вёсцы Навасёлкі.

Як стала вядома, зламыснік залез у хату праз паддашак, а затым вынес з жылога памяшкання бензапілу, радыёпрыёмнік, набор інструментаў, леску, самарэзы на агульную суму 500 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Якога колеру ваша дызпаліва?

Супрацоўнікі міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі ў гарадскім пасёлку нашага раёна спынілі машыну, якой кіраваў жыхар Дзятлаўшчыны. Зазірнуўшы ў багажнік, дзяржаўтаінспектары ўбачылі там каністры з 30 літрамі дызельнага паліва. Як аказалася, яно было пафарбаваным. Па факце здарэння вядзецца праверка.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga