Які памер сямейнага капіталу ў 2023 годзе?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Згодна з падпунктам 1.1. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 года № 345 “Аб сямейным капітале”, пачынаючы з 1 студзеня 2021 года памер сямейнага капіталу належыць штогадовай індэксацыі нарастаючым вынікам на велічыню індэксу спажывецкіх цэнаў, які вылічваецца Нацыянальным статыстычным камітэтам.

Пры гэтым выкарыстоўваецца індэкс спажывецкіх цэнаў за папярэдні год у адносінах да папярэдняга яму года.

З 1 студзеня 2023 года новы памер сямейнага капіталу складае 29 950 рублёў.

У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года.

Даведка: прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння, у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) – на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга ці наступных дзяцей.

Пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга ці наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2020 года сямейны капітал назначаўся ў памеры 22 500 рублёў; у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2021 года – 23 737,5 рубля; у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2022 года – 25 995 рублёў.

Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga