У ААТ “Дварэц-Агра” новы кіраўнік

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

З 24 студзеня 2023 года ім стаў Аляксандр Мікалаевіч Лесюкоў.

Нарадзіўся Аляксандр Мікалаевіч 11 лютага 1985 года ў вёсцы Вітунічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 2007 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці “ветэрынарная медыцына”, вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка” прадоўжыў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якую скончыў у 2013 годзе.

Працаваць пачынаў па спецыяльнасці на розных участках перапрацоўчай і сельскай галіны рэспублікі, прайшоў шлях ад спецыяліста да кіруючых пасадаў.

Так, у 2011-2013 гадах быў намеснікам генеральнага дырэктара па жывёлагадоўлі Мінскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Агракамбінат “Ждановічы”.

З 2013 па 2016 гады ўзначальваў сельскагаспадарчы комплекс “Астрашыцы” філіяла ААТ “Мінскі камбінат хлебапрадуктаў”, што на Лагойшчыне.

У 2016-2017 гадах працаваў на пасадзе дырэктара сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Ханчыцы-Нёман” Свіслацкага раёна, пазней – на іншых кіруючых пасадах сельскай галіны краіны.

З 2019 па 2020 гады быў начальнікам Лагойскай раённай ветэрынарнай станцыі і галоўным ветэрынарным доктарам Лагойскага раёна.

З 2020 года па цяперашні час  – намеснікам дырэктара прыватнага аграрна-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Азёры-Агра” Барысаўскага раёна.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga