Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна! Узлюбёныя ў Госпада дарагія браты і сёстры!

Грамадства Свежыя навіны

Ад усяго сэрца віншую ўсіх вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Зноў мы чуем радасную анёльскую песню: “Слава  в вышних Богу, и на земли мир, в человецех благоволение!”. Царква сустракае на зямлі Прадвечнага Бога, які нарадзіўся ў Віфлееме ад Найсвяцейшай Багародзіцы, стаў Чалавекам. Гасподзь Сваім нараджэннем прыносіць чалавецтву мір. У Яго нараджэнні спаўняецца прароцтва псалмапеўца Давіда:  “Господь крепость людем Своим даст, Господь благословит люди Своя миром”.

Віфлеемская зорка свеціць чалавецтву ўжо больш за дзве тысячы гадоў. Яна паказала шлях да Хрыста многім народам: і іудзеям, і рымлянам, і народам Персіі. Сведчанне таму – пакланенне персідскіх вешчуноў Боганемаўляці Хрысту. За “Віфлеемскай зоркай” дзесяць стагоддзяў таму пайшлі і нашы продкі, абраўшы Праваслаўную веру асновай свайго жыцця. Вера ў Госпада, “воплотившагося от Духа Свята и Марии

Девы, и вочеловечшася” павінна быць для сучаснага грамадства злучаючай і прыміраючай. Мы з вамі павінны заўсёды памятаць словы Гасподнія: “По тому  узнают все, что вы Мои ученики, если будете иметь любовь между собою”.

Богаўвасабленне – гэта дар Божы чалавецтву: прымаючы Хрыста ў сваё сэрца, мы становімся далучаныя да Яго дабрыні, Яго сілы, Яго славы, Яго ісціны і любові.

У гэтае вялікае свята Гасподзь заклікае кожнага з нас пакінуць усе зямныя клопаты і ўсім сэрцам сустрэць вялікую радасць Яго Увасаблення, каб у нашых сэрцах заззяла Святло Розуму, каб мы выканалі Гасподнія словы “Будьте святы, потому что Я свят”. Будзем заўсёды памятаць, што Гасподзь – Святло для міру; і хто рушыць услед за Ім, “тот не будет ходить во тьме, но будет иметь свет жизни”.

Яшчэ і яшчэ віншую вас з вялікім святам Нараджэння Хрыстова, ад усяго сэрца жадаю, каб светлае перажыванне надыходзячай урачыстасці напоўніла нашы сэрцы радасцю аб Народжанным Боганемаўляці; каб душэўная гармонія і згода былі ў сем’ях, калектывах, у грамадстве, ва ўсёй нашай Айчыне і за яе межамі. Малітоўна жадаю ўсім вам душэўнага і цялеснага здароўя, міру, цярпення, дабрабыту і дапамогі Божай ва ўсіх вашых справах, і няхай Святло Віфлеемскай зоркі асвячае ўсе шляхі, па якіх нам трэба будзе прайсці ў новым 2023 годзе. З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Іерэй Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga