“Гандляры смерцю”

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

4 жыхары Дзятлаўшчыны загінулі ад атручвання этылавым спіртам.

Цяга асобнай катэгорыі грамадзян да алкаголю становіцца мацней за любыя забароны, і на гэтым прадпрымальныя асобы “будуюць” свой дабрабыт.

У іх заўсёды, у любы час сутак, можна набыць сурагат алкаголю, які яны выдаюць за спірт, гарэлку або самагон. Падобныя “шэрыя прадпрымальнікі” нажываюцца на тых, хто, ужыўшы рэалізаваную імі атруту, становіцца калекай або памірае, на слязах іх родных і блізкіх.

Практычна ў кожным населеным пункце ёсць падобны “гандляр смерцю”. Міліцыя просіць у насельніцтва садзейнічання для выяўлення гэтых асобаў і прыцягнення іх да адказнасці.

Кругласутачна ў Дзятлаўскім аддзеле ўнутраных спраў працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029- 5806042. Ёсць такі ж нумар і ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама: 8-0152-79-73-33. На гэтыя нумары можна паведамляць пра факты незаконнага вырабу і продажу алкаголю, самагону, спіртаўтрымліваючай вадкасці. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga