Дзень адчыненых дзвярэй

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

19 студзеня 2023 года ў Дзятлаўскім раённым аддзеле Следчага камітэта адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй.

Будзе ладзіцца работа выязной крыміналістычнай лабараторыі, дзе школьнікам пакажуць, як працуюць следчыя на месцы здарэння. Таксама адбудзецца прагляд тэматычнай відэастужкі, якая пазнаёміць з асаблівасцямі гэтай прафесіі.

Да ўдзелу ў прафарыентацыйным мерапрыемстве запрашаюцца вучні 10-11 класаў. Папярэдні запіс па тэлефоне 6-46-21.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga