Школьны мерыдыян. Падарожжа праз гады

Грамадства Свежыя навіны

Піянерскія атрады 6-7 класаў Гезгалаўскай сярэдняй школы наведалі месца расстрэлу жыхароў вёскі Вялікая Воля.

Дадзеная экскурсія была праведзена з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў злачынства генацыду і 80-годдзя з дня жудаснай трагедыі вёскі Вялікая Воля.

З  кнігі “Памяць” і ўспамінаў сведкаў мы з аднакласнікамі даведаліся пра страшную пакутную смерць нашых землякоў,  бесчалавечныя зверствы фашыстаў, расстрэлы мірных жыхароў. Жывымі пасля карнай аперацыі засталіся толькі трынаццаць чалавек. Але яшчэ два разы, летам 1943 і вясной 1944 года, фашысты наведваліся ў Вялікую Волю і ў выніку спалілі яе датла. Як напамін аб гэтай трагедыі непадалёку ад Шчары ўзвышаецца помнік ахвярам, дзе вечным сном спяць 364 велікавольцы. Праз дарогу, на  месцы расстрэлу, узведзены драўляны помнік.

Наведаўшы гэтае месца, мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што  помніць аб жудасных старонках ваеннай гісторыі – наш святы абавязак. Бо толькі памяць дазволіць нам не дапусціць паўтарэння гэтай трагедыі зноў.

Аляксандра КАСКО,
вучаніца 7 класа Гезгалаўскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: