Каталікі Дзятлава сустрэлі Нараджэнне Хрыстова (+відэа)

Галоўнае Грамадства

25 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прыхаджане сабраліся на святочную Імшу.

Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павітаў усіх прысутных і павіншаваў з вялікай падзеяй:

– Гэта радасны дзень, свята веры, дабра, любові і надзеі. Сардэчна віншую ўсіх са святам Божага Нараджэння. Няхай Божы Сын, які нараджаецца ў нашых сэрцах, узмацняе і нясе радасць усім людзям добрай волі.

Незвычайнае тэатралізаванае віншаванне падрыхтавалі юныя дзятлаўчане: у сваім выступленні яны аб’ядналі мінулае і сучаснасць, нагадалі, што дабрыня, любоў, дапамога бліжняму і шчырая вера ў Бога маюць месца і ў жыцці кожнага чалавека, а вялікае свята Нараджэння Хрыстова ва ўсе часы аб’ядноўвае людзей.

Адзін з прыхаджан зачытаў віншаванне на свята Божага Нараджэння і Новы год ад імя  біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Здзіслаў Пікула падзякаваў усім, хто маліўся і здзейсніў хрэсны ход у час начнога набажэнства, выказаў словы ўдзячнасці сястры Караліне і Ліліі Болбат, разам з якімі дзеці падрыхтавалі святочную пастаноўку, уручыў іконы членам парафіяльнага камітэта, падарыў дзецям калядныя сувеніры.

Наталля АВЯРЧУК
Фота, відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ, Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga