Калі прыедзе бібліобус?

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У студзені 2023 года бібліобус, работу якога арганізуе ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”, будзе працаваць па наступным графіку:

3 студзеня — Белякі, Сачыўляны, Явар, Буйкі;

4 студзеня — Савічы, Яхноўшчына, Раготна;

10 студзеня — Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Белагурна, Ягаднае;

11 студзеня — Руда-Яварская, Гута, Капці, Скрундзі, Чарлёнка, Падвялікае;

15 студзеня — Папраўчая ўстанова “Папраўчая калонія-пасяленне № 26”;

17 студзеня — Каменка, Апаліна-Басіна, Ятвезь, Агароднікі, Жыбарты, Разважжа, Русакі;

18 студзеня — Азяраны, Кажухоўцы, Бернатаўшчына, Нарбутавічы, Ведравічы, Змяёўцы, Міклашы, Плебанавічы;

24 студзеня — Хадзяўляны, Міроўшчына, Труханавічы, Вянскі, Пацаўшчына, Засецце;

25 студзеня — Клішавічы, Ахонава, Боцкавічы, Таркачы, Навасёлкі;

31 студзеня — Раманавічы, Калпінскія, Навікі, Дубраўка, Дзямʼянаўцы, Чырвоны Бор.

Запрашаем нашых пастаянных і новых чытачоў прыходзіць па кнігі, часопісы і газеты.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэкаˮ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga