Асцярожна, зіма!

Грамадства Свежыя навіны

З надыходам зімовага перыяду пагаршаюцца ўмовы надвор’я, што часам прыводзіць да пашкоджанняў у электрычных сетках, парушэння электразабеспячэння спажыўцоў і павышае небяспеку паражэння электрычным токам.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, патраплення людзей пад уздзеянне электрычнага току, забараняецца набліжацца да абарваных правадоў, моцна нахіленых апораў ліній электраперадачы, дрэваў, паваленых на правады. Таксама нельга самавольна пранікаць у электраўстаноўкі і ўключаць там апараты, дакранацца да токаводных частак.

Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый у выніку стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі ажыццяўляецца без папярэджання, як і яе падача пры выкананні аператыўных пераключэнняў у электрычных сетках.

Калі вы сталі відавочцам парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па тэлефоне 6-79-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС, гэтым вы можаце выратаваць чалавечае жыццё.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga