Зрабіць жыццё ў краіне больш камфортным

Важнае Улада

17 лістапада ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Працавала некалькі груп. Раённая інфармацыйна-прапагандысцкая група намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча сустрэлася з калектывамі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне і раённага вузла паштовай сувязі, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага – з педагогамі гімназіі № 1 горада Дзятлава, абласная інфармацыйная група на чале з начальнікам упраўлення дзяржаўнай службы занятасці Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандрам Собалем наведалася ў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”.

Абмеркавалі тры тэмы, у тым ліку “Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Усебеларускім народным сходзе”. Адзначана, што новая рэдакцыя Канстытуцыі краіны замацавала дадатковы механізм стрымак і супрацьвагаў у палітычнай сістэме, дзе УНС будзе вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў, грамадзянскую згоду.

УНС надзяляецца істотнымі паўнамоцтвамі: зацвярджаць асноўныя стратэгічныя і праграмныя дакументы краіны; ініцыяваць унясенне змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і прыняцце іншых законаў; прапаноўваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму; разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу; прымаць рашэнне аб імпічменце Прэзідэнту; уводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і ў выпадку бяздзейнасці Прэзідэнта па гэтых пытаннях; разглядаць пытанне аб магчымасці накіравання вайскоўцаў і іншых асобаў за межы Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі і дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі; устанаўліваць дзяржаўныя святы і святочныя дні. Да ліку паўнамоцтваў УНС таксама аднесены пытанні фарміравання Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, Цэнтральнай выбарчай камісіі, што з’яўляецца прыкладам перадачы УНС часткі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і паўнамоцтваў Парламента.

З 24 кастрычніка па 2 лістапада прайшло публічнае абмеркаванне праекта Закона аб УНС. Паступіла 456 прапановаў і водгукаў, абсалютная большасць якіх канструктыўнага характару і скіравана на ўдакладненне нормаў законапраекта. Так грамадзяне Беларусі сталі не проста сведкамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу развіцця беларускай дзяржаўнасці.

Другая тэма тычылася вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны за 9 месяцаў. Спыніліся і на паказчыках нашага раёна, дзе адзначаецца ўстойлівае развіццё сельскай гаспадаркі. Фінансавыя вынікі спрыяюць развіццю сацыяльнай сферы. Ужо пачаты капітальны рамонт 4 паверха цэнтральнай раённай бальніцы, які плануецца завяршыць на пачатку наступнага года. З яго заканчэннем усе аддзяленні ўстановы набудуць сучасны выгляд з забеспячэннем безбар’ернага асяроддзя.

Закранулі і тэму перспектываў развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адзначана, што ў Беларусі праводзіцца адзіная палітыка па эксплуатацыі жыллёвага фонду, незалежна ад формаў уласнасці арганізацый ЖКГ, вынікам яе паслядоўнасці з’яўляецца невялікая колькасць старых і аварыйных жылых дамоў. Для стварэння камфортнага асяроддзя ў Беларусі рэалізуецца і падпраграма “Чыстая вада” ў рамках Дзяржпраграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021- 2025 гады. Цеплазабеспячэнне таксама важная камунальная паслуга і самая дарагая, але насельніцтва Беларусі не адчувае істотнай эканамічнай нагрузкі, бо сур’ёзную падтрымку аказвае дзяржава. Характэрна, што ў Беларусі курс на энергазберажэнне ажыццяўляецца не за кошт забаронаў і памяншэння падачы цяпла, як цяпер адбываецца ў Еўропе, а з дапамогай больш разумных і эфектыўных мер. Для дзяржаўнай падтрымкі сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва па аплаце камунальных паслуг функцыянуе сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый.

Удасканаленне сістэм абыходжання з камунальнымі адходамі прадугледжвае глыбокую іх перапрацоўку і выкарыстанне, дзе важную ролю адыгрывае падпраграма “Мэта 99” па давядзенні збору і перапрацоўкі адходаў да 99 %. Чыстая, дагледжаная Беларусь – брэнд, вядомы далёка за межамі, вялікія аб’ёмы работ у гэтым кірунку робяцца камунальнай службай, аднак добраўпарадкаванне населеных пунктаў – не толькі іх клопат, а тычыцца і кожнага з нас. Нездарма Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначаў: “Ёсць пытанні, якія людзі могуць і павінны падзяліць з дзяржавай. Самае простае – ствараць утульнасць і прыгажосць сваімі рукамі і для сябе”.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны СТЫРНІК і Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: