За дзень абакраў дзве хаты

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Жыхар Баранавічаў надвячоркам пасля распіцця алкаголю наведаўся ў вёску Івязь нашага раёна.

Вынікамі яго п’янага візіту сталі адразу два крадзяжы з нежылых хат. У першую зламыснік залез праз праём у сцяне і скраў адтуль швейную машынку “Ніка” коштам 100 рублёў.

Свабоднага доступу да маёмасці ў другой хаце не аказалася, і п’яны злодзей, каб трапіць у памяшканне, разбіў акно – астатняе аказалася “справай тэхнікі”. Здабычай злачынцы тут сталі газавыя балон і плітка, пральны парашок, мясарубка на агульную суму 80 рублёў.

За супрацьпраўныя ўчынкі мужчына будзе асуджаны.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga