Ва ўстановах адукацыі працуюць аздараўленчыя лагеры

Грамадства Свежыя навіны

Хутка праляцела першая вучэбная чвэрць, і наступілі восеньскія канікулы.

Ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны працуюць аздараўленчыя лагеры.

Дзень бяспекі, працы і прафарыентацыі

У Дварэцкай сярэдняй школе адкрыўся аздараўленчы лагер  “Вясёлая планета”. Спачатку яго наведвальнікі пазнаёміліся з правіламі, прыдумалі назву свайму атраду, дэвіз, аформілі атрадны куток, затым пры дапамозе гульняў на знаёмства даведаліся новае і цікавае пра сваіх школьных сяброў. Адбылася тут і сустрэча з інспектарам ДАІ, які яшчэ раз нагадаў дзецям пра правілы бяспечных паводзін на дарозе, напрыканцы выхаванцы атрымалі ў падарунак ад інспектара буклеты.

Таксама яны прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Мая будучая прафесія”. Дзеці намалявалі атрыбуты выбранай імі прафесіі, прарэкламавалі яе.

Скончыўся дзень у лагеры працоўным дэсантам.

Карысныя сустрэчы

А ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава для хлопчыкаў і дзяўчынак зноў расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер “Усмешка”. Па добрай традыцыі першы дзень тут быў прысвечаны бяспецы.

На жаль, небяспека падпільноўвае нас паўсюль: на вуліцы, у школе і нават дома. Галоўнае  –  не разгубіцца ў складанай сітуацыі, прыняць правільнае рашэнне і справіцца з цяжкасцямі. У сувязі з гэтым у лагеры “Усмешка” для выхаванцаў былі арганізаваны сустрэчы з супрацоўнікамі МНС і газавай службы. Дзеці паўтарылі правілы бяспекі ў памяшканні і на вуліцы, узгадалі нумары экстранных службаў, паглядзелі і абмеркавалі мультфільм аб тым, як трэба дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. У завяршэнні сустрэчы госці ўручылі школьнікам невялікія падарункі. А па выніках праведзеных мерапрыемстваў была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў “Краіна бяспекі”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga