Прававая дапамога інвалідам

Важнае Культура і адпачынак

Адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык” для людзей з фізічна абмежаванымі магчымасцямі.

Ён дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з загадчыцай Аленай Калюцік і супрацоўнікамі аддзела. У рамках бібліятэчнага праекта “Закон і права” па прававой асвеце насельніцтва для іх ладзілася гадзіна стасункаў “Прававая дапамога інвалідам”. На мерапрыемства была запрошана загадчыца Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Эдзіта Перажок. Яна расказала слухачам аб Законе “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”, які аб’яднаў у сабе нормы законаў аб сацыяльнай абароне інвалідаў і папярэджанні інваліднасці, палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Канвенцыі аб правах інвалідаў.

У прыемнай і даверлівай атмасферы ўдзельнікі мепрапрыемства атрымалі бясплатную юрыдычную кансультацыю па розных хвалюючых пытаннях.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga