Прапаноўваем паслугі на выбар

Важнае Да ведама грамадзян

Бібліятэка – гэта сховішча кніг, царства інфармацыі і ведаў, цікавыя сустрэчы, месца, дзе можна не толькі папоўніць свой багаж ведаў і цікава правесці вольны час, але і ўладкаваць некаторыя патрэбы.

Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе для сваіх наведвальнікаў платныя паслугі:

— выраб рэкламнай прадукцыі (аб’яў, візітак, запрашэнняў);

— сканіраванне тэкставых дакументаў з фонду бібліятэкі з далейшым рэдагаваннем тэксту;

— набор тэксту на камп’ютары;

— выраб ксеракопій, перфабіндзіраванне і ламініраванне дакументаў.

А таксама правядзенне мерапрыемстваў на заказ карыстальніка, выязныя выставы-прагляды новай літаратуры і літаратуры па канкрэтнай тэматыцы па заяўцы арганізацыі, лялечныя прадстаўленні тэатра “ЧытайКА”.

Падрабязна з прэйскурантам платных паслуг бібліятэкі можна азнаёміцца на сайце ўстановы http://www.libdyatlovo.grodno.by або па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чапаева, 18, тэлефон 8(01563) 2-11-03.

Чакаем вас у бібліятэцы.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga