Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны аграпрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна!

Важнае Улада

Прыміце самыя цёплыя, сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша добрасумленная і высокапрадукцыйная праца з’яўляецца галоўным рэсурсам і надзейным падмуркам дзяржавы, абавязковай умовай яе росквіту.

Вы прыкладваеце ўсе сілы, веды і вопыт для ўстойлівага развіцця адной са стратэгічных галін айчыннай эканомікі – аграрнага сектара. З году ў год сельская гаспадарка становіцца больш тэхналагічнай, што дазваляе ўпэўнена рухацца наперад, на прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці сучасная вытворчая база дазваляе вырашаць задачы павышэння  канкурэнтаздольнасці прадукцыі і нарошчвання экспарту.

У гэты святочны дзень выказваем падзяку ўсім працаўнікам аграпрамысловага комплексу раёна і ветэранам галіны за вернасць свайму прызванню, самаадданасць і адказныя адносіны да справы.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім добрага здароўя, шчасця і новых поспехаў у вашай нялёгкай працы на карысць роднай Беларусі.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт