Пачынаецца перыяд ледаставу

Важнае Грамадства

Прыйшла пара, калі тэмпература паветра вагаецца ад мінусовай да плюсавой, ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу і снегу.

Вадаёмы паступова пакрываюцца лёдам.

Памятайце: выхад на лёд, таўшчыня якога не дасягнула 7 см, а таксама ў перыяд яго станаўлення, раставання і разбурэння, забаронены!

АСВОД нагадвае:

— рыбакамнеабходна пры сабе мець сродкі самавыратавання, напрыклад, камізэльку;

— бяспечна рыбачыць на ахоўных вадаёмах;

— бацькам неабходна кантраляваць дзяцей, не дапускаць іх знаходжання на лёдзе і паблізу вадаёмаў.

Даведка

У рэспубліцы з пачатку года да сярэдзіны лістапада на вадзе загінула 366 чалавек, у тым ліку 24 непаўналетнія, у Гродзенскай вобласці – 30 чалавек (у тым ліку 3 дзяцей).

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga