“Наркаманія. Знак бяды”

Грамадства Свежыя навіны

Сеткавае мерапрыемства пад такой назвай прайшло на Дзятлаўшчыне ў рамках раённага сацыяльна творчага анлайн-канцэпту грамадзянска-прававога выхавання навучэнцаў “Імпульс+” і раённага этапу абласной акцыі “Місія жыць” антынаркатычнага руху “ВЕК”.

З галоўнай студыі, якая знаходзілася ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, з навучэнцамі раёна анлайн сустрэлася педагог-арганізатар установы Ірына Мішчанка.

Мэтамі інтэрнэт-трэнжу з’яўляюцца павышэнне ўзроўню інфармаванасці непаўналетніх аб праблеме наркаманіі і навучанне іх спосабам супрацьстаяння негатыўнаму ціску з боку аднагодкаў.

Спачатку абмеркавалі, што менавіта ўдзельнікі анлайн-мерапрыемства ведаюць пра шкоду наркотыкаў для здароўя і жыцця, а відэаролік дапамог больш дэталёва разабрацца ў праблеме. Актыўна навучэнцы ўключыліся і ў дыскусію на тэму, чым небяспечны наркотыкі на транспарце, вытворчасці, для сям’і і дзяцей, як яны звязаны са злачыннасцю. Кожны свой адказ дзеці падмацоўвалі малюнкамі.

Затым падлеткі самастойна намалявалі партрэт наркамана, як яны яго сабе ўяўляюць і зрабілі выснову: ніхто не хоча да яго падобным.

Гульня “Кубік здаровага ладу жыцця” дапамагла пазнаёміцца з карыснымі захапленнямі і талентамі ўдзельнікаў віртуальнай сустрэчы, а практыкаванне для рэлаксацыі “Прагулка ў лесе” – скінуць напружанне і праявіць фантазію.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga