Гадавіна ўсталявання Абеліска Славы ў Дзятлаве

Свежыя навіны Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Сёння, 4 лістапада, 55-я гадавіна ўсталявання Абеліска Славы ў Дзятлаве.

Абеліск Славы ўсталяваны ў 1967 годзе ў гонар вайскоўцаў, якія аддалі жыццё пры абароне Дзятлава ў 1941-м і вызваленні горада ў ліпені 1944-га. Размешчаныя побач мемарыяльныя пліты ўвекавечваюць памяць землякоў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, былі расстраляны ў перыяд ваеннага ліхалецця, а таксама ў памяць аб спаленых вёсках Дзятлаўшчыны, знішчаных разам з жыхарамі. Вайна забрала жыцці больш чым 10 тыс. мірных жыхароў раёна, сярод якіх былі і старыя, і маленькія дзеці. Не вярнуліся дадому з фронтоў больш за 1,4 тысяч дзятлаўчан. Аб’ект уключаны ў турыстычны маршрут «Па партызанскіх сцежках», з’яўляецца напамінам аб жудасных падзеях, якая адбываліся на дзятлаўскай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сімвалам непераможнасці нашага народа.

Алена Абрамчык,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga