Ці плаціць падатак за рэкламу?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Ад асобаў, якія займаюцца вырабам тавараў ручной работы, у Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці паступаюць звароты па розных аспектах, звязаных з дадзенай дзейнасцю.

У прыватнасці, пытанне адносна рэкламы сваёй прадукцыі на дошках для аб’яваў пад’ездаў шматкватэрных жылых дамоў. Ці ўзнікае ў рамесніка ў дадзеным выпадку абавязак выплачваць збор за рэкламу?

Перш за ўсё трэба вызначыцца, ці адпавядае выраб тых тавараў, рэклама якіх ажыццяўляецца, паняццю “рамесная дзейнасць”.
Пад рамеснай дзейнасцю разумеецца не прадпрымальніцкая дзейнасць фізічных асобаў па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, а якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асобаў па працоўных і (ці) грамадзянска-прававых дагаворах, і накіраваная на задавальненне бытавых патрэб грамадзян. Такое вызначэнне дадзена ва ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2017 года № 364 “Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці”. У ім пералічаны і віды дзейнасці, якія фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных
прадпрымальнікаў.

Парадак выплаты збору за размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламы ўрэгуляваны нормамі ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 г. № 131 “Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі”. Нягледзячы на тое, што нормы заканадаўства аб рэкламе не даюць вызначэння тэрміна “дошка аб’яваў”, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь размясціла на сваім афіцыйным сайце www.mart.gov.by тлумачэнне гэтага паняцця.

Размяшчэнне рэкламы на дошках аб’яваў не прызнаецца аб’ектам абкладання зборам за размяшчэнне (распаўсюджанне) рэкламы.

Аднак ключавым у паказаным выпадку з’яўляецца тое, што дадзены збор не будзе выплачвацца, паколькі яго плацельшчыкамі прызнаюцца толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, якія з’яўляюцца рэкламадаўцамі.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga