У цэнтры ўвагі – паводзіны падлеткаў

Важнае Да ведама грамадзян

З 20 па 25 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Падлетак”.

Як расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх райвыканкама Віктар Петрукевіч, яно скіравана на прафілактыку правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі, таксікаманіі ў падлеткавым асяроддзі, спыненне негатыўнага ўплыву і ўцягвання ў антыграмадскую дзейнасць непаўналетніх з боку бацькоў і іншых дарослых асобаў.

У рамках акцыі ва ўстановах адукацыі раёна праводзяцца выступленні спецыялістаў службаў прафілактыкі, спартыўна-масавыя мерапрыемствы па прывіцці падлеткам навыкаў законапаслухмянага ладу жыцця.

Таксама ладзяцца рэйды па месцах канцэнтрацыі непаўналетніх, а юных жыхароў раёна, з якімі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа, правяраюць па месцы іх жыхарства.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga