Школьны мерыдыян. І зноў пра наркотыкі

Грамадства Свежыя навіны

У рамках міжведамаснай інфармацыйнай акцыі “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы” ў Гезгалаўскай сярэдняй школе класнымі кіраўнікамі 1-11 класаў былі праведзены розныя мерапрыемствы па растлумачэнні прававых і медыцынскіх наступстваў ужывання і збыту наркотыкаў па тэмах “Наркаманія – шлях у нікуды”, “Жыццё дадзена для шчасця”, “Наркаманія – злачынна і небяспечна” і іншыя.

Запрошанымі гасцямі дыялогавай пляцоўкі “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы” ў 8 – 10 класах сталі Эдуард Ненартовіч, дырэктар школы, Аляксандр Памбухчан, настаўнік біялогіі, Марыя Міхайлоўская, настаўніца хіміі. Сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Наталля Ліцкевіч запрасіла школьнікаў да ўдзелу ў Instagram-чэленджы “Мой выбар – здаровы лад жыцця”, нагадаўшы пра альтэрнатывы правядзення вольнага часу ў моладзевым асяроддзі.

“Няскончаны партрэт”

Так называецца аповесць беларускага пісьменніка Міколы Корзуна. Надрукавана яна была ў 1994 годзе, але яе сюжэт будзе актуальным, пакуль будзе актуальнай праблема наркотыкаў.

Толькі што адзвінеў апошні званок. Наступілі канікулы. Сябры-аднакласнікі, героі аповесці “Няскончаны партрэт”, вырашылі паехаць на дачу. Па дарозе Ігар пачаставаў усіх незвычайнымі “фантастычнымі” цыгарэтамі, скурыўшы якія яны нібы трапілі ў стэрэаскапічнае кіно. Менавіта з гэтага моманту – ад першай зацяжкі наркатычнай цыгарэты проста з-за цікаўнасці – і пачынаюцца тыя прыгоды, што звычайна завяршаюцца бальніцай, калоніяй, турмой і пра якія расказваецца ў аповесці.

Прэзентацыя гэтай кнігі адбылася для  вучняў 9-11 класаў Дварэцкай сярэдняй школы ў межах рэспубліканскай антынаркатычнай акцыі “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы”. У электронным варыянце яе можна знайсці ў сетцы Інтэрнэт па спасылцы https://vk.com/s/v1/doc/y2DxA9XK335v2Hgf0VvhTYMshlpBqPuVcH12hwz0uSOfBL3Ta1I.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: