“Няхай восень жыцця будзе цёплай”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай традыцыйную выязную віншавальную акцыю да Дня пажылых людзей правяло аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна пры падтрымцы сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Цёплыя словы віншаванняў з дастаўкай на дом яны дарылі жыхарам Парэцкага сельскага савета, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні сацыяльных работнікаў. Пажадалі ім здароўя, ясных светлых дзён, бадзёрасці духу і добрага настрою. Ад шчырага сэрца ўручылі восеньскія букеты і прадуктовыя наборы, прадастаўленыя пастаянным спонсарам – магазінам “СударыняТорг”.

Арганізатары дабрачыннай акцыі выказваюць словы глыбокай удзячнасці яго дырэктару Андрэю Турэвічу за нераўнадушныя адносіны і пастаянную падтрымку ў добрых справах.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga