Натарыусы правядуць бясплатнае кансультаванне

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

 14 кастрычніка 2022 года натарыусы натарыяльнай канторы дзятлаўскага раёна прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі па бясплатным кансультаванні шмат­дзетных бацькоў і баць­коў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, з нагоды святкавання Дня маці і Дня бацькі ў Рэспубліцы Беларусь.

На працягу працоўнага дня, у адпаведнасці з графікам работы натарыяльнай канторы, грамадзяне ўказаных катэгорый змогуць ат­рымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса: афармленне спадчынных правоў,  агульнай (сумеснай) уласнасці мужа і жонкі, складанне шлюбных дагавораў,  афармленне даверанасцяў, згодаў, адчужэнне нерухомай і іншай маёмасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў.

Атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна будзе як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах: 8-01563-3-27-17, 8-01563-3-26-83.

Фото из открытых источников

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga