Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 3 па 9 кастрычніка 2022 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 59 паведамленняў, 3 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 23 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 33 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 13 правапарушальнікаў, узбуджана 3 крымінальныя справы.

Што кепска ляжала

Міліцыя адшуквае злодзея, які з дваровай тэрыторыі аднаго з дамоў вёскі Ахонава скраў шурупавёрт “Wortex”, чым нанёс гаспадару матэрыяльны ўрон у памеры 86 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Не змог прайсці міма?

Чарговая крымінальная справа за крадзеж узбуджана на раней судзімага дзятлаўчаніна. Мужчына не змог прайсці міма веласіпеда “Аист”, які неабачлівы гаспадар пакінуў без нагляду на адной з вуліц райцэнтра. Злодзей забраў з сабой двухколавы транспартны сродак, чым нанёс пацярпеламу ўрон на 79 рублёў. Вінаваты будзе прыцягнуты да адказнасці згодна з законам.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Фото из открытых источников

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga