Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама запрашае грамадзян на службу

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама запрашае грамадзян на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на пасады радавога і начальніцкага саставу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

— на службу ў АУС прымаюцца грамадзяне, якія здольны па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыi выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

— узрост – ад 18 да 28 гадоў (у асобных выпадках магчымы прыём на службу грамадзян, старэйшых за 28 гадоў), праходжанне вайсковай службы ва Узброеных Сілах;

— адукацыя – агульная сярэдняя, сярэдняя спецыяльная (на пасады малодшага начальніцкага саставу), вышэйшая юрыдычная або вышэйшая неюрыдычная (на пасады сярэдняга начальніцкага саставу).

Даведачную інфармацыю аб прыёме на службу можна атрымаць па адрасе: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13, каб. № 17 (група кадраў Дзятлаўскага АУС), тэл. 2-10-34, 8-029-6095528 (А1), 8-029-1888039 (А1).

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga