Валанцёрская восень

Важнае Культура і адпачынак

Акунуліся ў атмасферу радасці.

У рамках тыдня дадатковай адукацыі і дабрачыннай акцыі “Валанцёрская восень” члены раённага савета ГА “БРПА”, ГА “БРСМ” і валанцёры гімназіі № 1 горада Дзятлава на чале са старшынёй раённай піянерскай арганізацыі Ірынай Мішчанка наведалі выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Асаблівым хлопчыкам і дзяўчынкам праз сумесную гульнявую праграму прапанавалі акунуцца ў атмасферу радасці і весялосці.

Дзеці згулялі ў “Чароўныя словы”, паўдзельнічалі ў размінцы “Вясёлыя мартышкі” і конкурсе “Вясёлы бубен”, паспрабавалі сябе ў ролі “Вясёлых вусеняў” і іншых цікавых і прыемных забавах на кемлівасць і спрыт.

Напрыканцы сустрэчы дзяцей чакалі прыемныя прызы-сюрпрызы.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА



Теги: