Сусветны дзень аказання першай дапамогі

Важнае Грамадства

10 верасня – Сусветны дзень аказання першай дапамогі.

У рамках яго Дзятлаўская раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа ладзіць майстар-класы па навучанні асновам аказання першай дапамогі пацярпелым у розных сітуацыях, базавым навыкам самадапамогі.

На мінулым тыдні старшыня аб’яднання Галіна Касцюк правяла такія тэматычныя майстар-класы для работнікаў і насельнікаў Казлоўшчынскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў, а таксама для сацыяльных работнікаў і спецыялістаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Сустрэчы прадаўжаюцца.

Галіна Касцюк нагадала, што з 2000 года кожную другую суботу верасня па ўсім свеце праходзіць Дзень аказання першай дапамогі. Яго ініцыятары – арганізацыі Чырвонага Крыжа розных краін свету. Валанцёры аб’яднання, якія валодаюць навыкамі першай дапамогі і дзейнічаюць рашуча, ужо дапамаглі выратаваць не адно чалавечае жыццё.

Ірына СТЫРНІК

Фота Галіны КАСЦЮК